28 марта 2024, четверг20:06

Запись

З дыпломамі вярнуліся столінскія гумарысты з абласнога фестывалю гумару

20 июля 2013, 10:04

Столінскіся гумарысты прынялі ўдзел у абласным фестывалі “Спораўскія жарты”, што прайшоў днямі ў в.Спорава Бярозаўскага раёна. “Спораўскія жарты” – фестываль народнага гумару, які праходзіць раз у тры гады, кожны раз збірае жартаўнікоў з усёй вобласці. Сёлетні фестываль – пяты па ліку.

Як распавяла карэспандэнту Медыя-Палессе вядучы метадыст Столінскага раённага метадычнага цэнтра Ніна Аляксееўна Лісавец, каб праехаць да месца правядзення фестывалю, дэлегацыі павінны былі пераадолець мытню. За атрыманне пропуска патрэбна было паказаць які-небудзь нумар мастацкай самадзейнасці.

“У першы дзень фестывалю прынялі ўдзел у тэатралізаваным шэсці. Дарэчы, некаторыя з касцюмаў пашылі самі ўдзельнікі, – успамінае Ніна Лісавец. – У гэты ж дзень прадставілі канцэртную праграму ў Міжлескім цэнтры культуры. Непасрэдна з конкурснай праграмай выступалі ў другі дзень фестывалю”.

Па выніках выступленняў  Валянціна Палхоўская і Валянціна Літвінчук занялі 1-е месца ў намінацыі “За шчыры жарт, артыстычную выразнасць, высокае выканальніцкае майстэрства і дзіўны дар дарыць людзям хвіліны смеху”,  дыпломам 3-й ступені “За шчыры жарт, выканальніцкае майстэрства і дзіўны дар дарыць людзям хвіліны смеху” ўзнагароджаны Іна Філановіч і Віталь Калаур. Таксама за агульную конкурсную праграму дэлегацыя ўзнагароджана граматай “За шчыры жарт, выканальніцкае майстэрства і дзіўны дар дарыць людзям хвіліны смеху”.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя