28 марта 2024, четверг16:36

Культура

“Вось гэта час сучасны”. Народны майстар Беларусі Іван Супрунчык аб новых скульптурах

19 сентября 2017, 10:34

У працах народнага майстра Беларусі з вёскі Цераблічы Столінскага раёна знаходзяць адлюстраванне падзеі сучаснасці, якія адбываюцца у краіне і свеце.

Пра новыя драўляныя скульптуры карэспандэнту Медиа-Полесья распавёў сам Іван Піліпавіч Супрунчык.

«Ісус Хрыстос з крыжом»

–  Работа “Ісус Хрыстос з крыжом” расказвае, што кожны чалавек нясе свой крыж у жыцці. Туть крыж зроблены з жытнёвых снапоў,  бо людзі на працягу свайго жыцця пакланяліся хлебу. Таму ў перакладзе азначае, што крыж, які нясе чалавек, – сам хлеб. А хлеб, агонь і вада – тое, чаму пакланяліся продкі, – тлумачыць майстар. – Ісус Хрыстос у працы сімвалізуе, што ў кожным чалавеку ёсць часціна Бога. Вось мы і нясём гэты крыж.

«Князь Давыд», «Дзяды. Душа», «Іду туды, не ведаю куды»

Напрыклад, работа “Князь Давыд” адлюстравана ў руху. Князь едзе на лодцы і ўглядаецца, дзе яму прыпыніцца. Вось і спыніўся ён у месцы, якое зараз Давыд-Гарадок называецца.

– Ехаў я па дарозе і бачу – конь пасецца, спутаны і такі бела-белы. Вось і ўзнікла думка, што цяпер і людзей, як таго каня, спуталі, – гаворыць Іван Супрунчык. – Таму і атрымалася работа “Іду туды, не ведаю куды”. Свет зараз ідзе і не ведае, куды ідзе, у якім накірунку. Ззаду рукі заклаў, а знізу мы бачым камп’ютар, у якім той конь спутаны.

«Іду туды, не ведаю куды», «Спыніць час», «Францыск Скарына»

Сёлета Іван Піліпавіч пабываў на “Славянскім базары” ў Віцебску. Там скульптура “Спыніць час” атрымала Гран-пры. Гэта самая вялікая з прац, зробленых у гэтым годзе. Ніжняя частка – дзед і баба – нашы продкі. Дзед – Род, Баба – Рода. Ад іх пайшло ўсё. І вось продкі трымаюць кол, на якім нанізаны камп’ютар. Зверху – робат.

– Вось гэта – час сучасны. Яго спыніць ужо нельга, бо так хутка ён ідзе, бо так хутка мяняецца ўсё, – дадае майстар.

 Горад майстроў на абласным свяце ў Давыд-Гарадку наведаў Анатоль Ліс, дзе народны майстар Іван Супрунчык расказаў пра свае работы

Іван Піліпавіч цытуе словы Францыска Скарыны:

“Як звяры,

што блукаюць у пушчы,

ад нараджэння

ведаюць сховы свае,

як птушкі,

што лётаюць у паветры,

помняць

гнёзды свае,

як рыбы,

што плаваюць у моры і ў рэках,

чуюць

віры свае

і як пчолы

бароняць вуллі свае –

гэтак і людзі

да месца, дзе нарадзіліся

і ўзгадаваны ў Бозе,

вялікую ласку маюць”.

Адна з яго прац прысвечана першадрукару. Яна так і называецца – “Францыск Скарына”.

– Сярод галоўных багаццяў чалавека – род і месца, дзе нарадзіўся, – адзначае народны майстар. – Таму важна ў жыцці падоўжыць свой род, шанаваць продкаў, любіць чалавека. Бо адзін з асноўных запаветаў у тым, каб любіць бліжняга, як самога сябе.

ДАВЕДКА МП

Іван Піліпавіч Супрунчык – народны майстар Беларусі, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, дырэктар Цэнтра драўлянай скульптуры вёскі Цераблічы Столінскага раёна. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцай вобласці. У 2001г. атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”. У снежні 2009г. за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна”. У 2014 годзе яму прысвоена званне “Ганаровы паляшук”, ён –  ганаровы грамадзянін Столінскага раёна. Ён – двойчы лаўрэат ВДНГ у Маскве, удастоены Залатога  медаля за дасягненні ў развіцці самадзейнай народнай творчасці, двойчы лаўрэатам Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску, лаўрэат прэміі Беларускага Савета прафсаюзаў, адзначаны спецыяльнай прэміяй “За духоўнае адраджэнне”. 


Все регионы

Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото используется в качестве иллюстрации

В стране и мире

Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:
сахащик
На украинско-белорусской границе / facebook.com/vitaliy.bunechko/

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя