Пинск

Масленіцу ў Пінску адзначаць у Гарадскім парку і каля ДК “Трыкатажнік”

28 февраля 2014 | 14:10 Адам Цёплы, Медиа-Полесье

Святкаванне старажытнага свята адбудзецца 2 сакавіка адразу на дзвух гарадскіх пляцоўках: у Гарадскім парку культуры і адпачынку і побач з Домам культуры “Трыкатажнік”. Пінчукоў чакаюць, конкурсы, спевы, спартовыя мерапрыемствы. Будуць працаваць гандлёвыя рады з прысмакамі і блінамі.

Гарадскі парк культуры і адпачынку:

З 12.00 пачнуць працу гандлёвыя рады.

13:00 - тэатралізавана-забаўляльная праграма “А мы Масленку чакалі!”

13:45  - святочная канцэртная праграма “Вясна завітала – весела стала!”

14:00 - гульнёвая праграма для дзяцей “Вясновыя забаўлянкі”.

14:30 - народная забава “Слуп з сюрпрызам”.

15:00  - спартыўна-сілавыя спаборніцтвы “Месцячковыя асілкі”.

17:00 -  абрад “Спальванне чучала Зімы”.

Дом культуры “Трыкатажнік”:

З 11:00 працуюць гандлёвыя рады.

12:00 - тэатралізаванае прадстаўленне “Ой, Масленка прыйшла!".

12:40  - святочная канцэртная праграма “Запрашаем да нас на свята".

13:20 - гульнёвая фальклорная праграма “Масленічныя забавы”.

14:30 - “Спальванне чучала Зімы”.

Афиша